"Памяці вечны агонь" - выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы, прымеркаваная да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

8 мая 2024

"Памяці вечны агонь". Праект пад такой назвай "запалаў" у галоўнай бібліятэцы краіны. Прэм'ера прымеркавана да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фармат - рознапланавы. Да прагляду - кніжныя, дакументальныя і выяўленчыя матэрыялы аб укладзе беларусаў (і ўсяго савецкага) народа ў вызваленне краіны. Акцэнт выставы - на нарысах аб подзвігу медыцынскіх работнікаў на франтах. Таксама запланаваны паказы тэматычных ваенных фільмаў.

Праект прадоўжыцца да лістапада гэтага года. Падрабязная інфармацыя - на афіцыйным сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.