Першым аб'ектам дабрачыннай ініцыятывы "Аднаўленне святынь Беларусі" стаў храм Святой Жываначальнай Тройцы ў Барысаўскім раёне

6 мая 2024

Cтартуе новы сезон дабрачыннай ініцыятывы "Аднаўленне святынь Беларусі". Першае месца на карце добрых спраў - храм Святой Жываначальнай Тройцы ў Барысаўскім раёне. Дапамагчы ў азеляненні і навядзенні парадку прыехалі маладыя сем'і з кожнага раёна Мінскай вобласці. Валанцёры прыбралі смецце, добраўпарадкавалі прылеглую да храма тэрыторыю, а таксама высадзілі алею туй.

У храма з'явілася і лічбавая зорка - таблічка з QR-кодам. Царква стала часткай міжнароднага гістарычнага праекта, які створаны для пошуку помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.