Па ўсёй Беларусі праходзяць тэматычныя мерапрыемствы ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

7 мая 2024

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ўсёй краіне праходзяць тэматычныя мерапрыемствы! У Мінску - аўтапрабегі, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі.

Так, адзін з аўтамаршрутаў арганізавалі прадстаўнікі адміністрацыі і прадпрыемстваў Партызанскага раёна сталіцы. Стартавала шэсце ад гарадскога парку Горкага. Там удзельнікі ўшанавалі памяць воінаў на братэрскай магіле. Наступны прыпынак - ускладанне кветак да манумента Іёну Солтысу - герою Савецкага Саюза. Да аўтапрабегу далучылася і Зінаіда Чарнавец - малалетняя вязніца фашысцкіх канцлагераў.

Эстафету аўтапрабегаў падтрымаюць і іншыя раёны сталіцы.