Пра надвор’е: магнітных бур не прагназуецца

4 мая 2024

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: "Калі ўвечары заходняя частка неба чыстая - раніцай дажджу не будзе. Неба ў пушыстых аблоках - да хуткага дажджу."

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: cамая халодная ноч была ў Докшыцах у 1999 годзе - больш за 5 градусаў марозу. самы цёплы дзень у 2018-м - у Брагіне тэрмометры паказалі амаль 31 градус цяпла.