Прэзідэнт Беларусі наведаў Цэнтральны камандны пункт ВПС і войскаў СПА

4 мая 2024

3 мая Аляксандр Лукашэнка наведаў Цэнтральны камандны пункт Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Галоўнакамандуючаму далажылі аб бягучай сітуацыі і ходзе праверкі дзяжурных сіл ВПС і войскаў СПА.

За трэніроўкамі Прэзідэнт назіраў разам з вайскоўцамі. Праверка дзяжурных сіл доўжылася больш за гадзіну. Войскі і тэхніка спрацавалі ў паветры на выдатна. Усе цэлі былі выяўлены і паражоныя. Аляксандр Лукашэнка пільна сачыў за работай вайскоўцаў, цікавячыся ў дэталях на кожным этапе забеспячэння боегатоўнасці. Усе прысутныя падрабязна адказвалі, як абаронена беларускае неба.

Галоўнакамандуючы даў высокую ацэнку магчымасцям беларускіх вайскоўцаў. Яны гатовы адбіць любыя патэнцыйныя пагрозы, што ідуць ад праціўніка з паветра.