Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі 7-га склікання - што трэба будзе зрабіць на новым этапе

21 марта 2024

Дапамаглі захаваць стабільнасць і мір у Беларусі. Менавіта так Прэзідэнт сёння ацаніў дзейнасць дэпутатаў і сенатараў. Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з парламентарыямі 7-га склікання, якія завяршаюць сваю работу. Ужо заўтра свае абавязкі пачне выконваць новы склад Палаты прадстаўнікоў. У мінулым няпростыя гады, але дэпутацкі корпус паказаў надзейнасць і адданасць народу. У пераломны для краіны момант, калі час выпрабоўваў нашу нацыю на трываласць, парламентарыі дапамагалі адстойваць дзяржаўныя інтарэсы, а не арганізоўвалі непатрэбных шоу ў Авальнай зале. Прынята больш як тры сотні законаў. За плячамі і вялікая сумесная работа па ўдасканаленні Канстытуцыі. Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды парламентарыям. Многія з іх прыклад для новага складу, у якога таксама важная місія - адказнасць за кансалідацыю грамадства і падтрыманне народнай згоды. З парламента рэпартаж Наталлі Брэвус (падрабязнасці ў відэа).



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя