Праект "Харавое веча" - музычнае віншаванне да Дня Перамогі

8 мая 2024

Музычнае віншаванне да Дня Перамогі ад юных беларусаў. Праект "Харавое веча" аб'яднаў у адзіны калектыў дзяцей 20-ці ўстаноў адукацыі  Мінска. Вялікі святочны канцэрт далі на лакацыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай, ля парку Перамогі. У праграме прагучалі песні ваенных часоў, творы сучасных аўтараў і прызнанні ў любові да сваёй краіны.

Кульмінацыяй свята песні стала ўскладанне кветак да стэлы "Мінск - горад-герой". Усе ўдзельнікі ўшанавалі памяць пераможцаў хвілінай маўчання.