Прамысловы і турыстычны патэнцыял прадставілі на Днях Гомельскай вобласці на ВДНГ

6 мая 2024

Прадстаўляць дасягненні беларускіх рэгіёнаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, эканоміцы, навуцы і культуры ў беларускім павільёне на ВДНГ ужо стала добрай традыцыяй. З пачатку года прэзентацыі правялі Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская і Магілёўская вобласці. А сёння ўрачыста адкрыліся Дні Гомельщыны. Гэты паўднёва-ўсходні рэгіён славіцца вытворчасцю камбайнаў, здабычай нафты, смачнымі прадуктамі харчавання і цікавымі турыстычнымі маршрутамі. За што ў Маскве любяць рагачоўскую згушчонку? Чым Гомельшчына прывабная для расійскіх інвестыцый? І чаму расійскі турыст гатовы ехаць адпачываць менавіта сюды? Патэнцыял Гомельскай вобласці вывучыла Дар'я Белавусава-Пятроўская (відэа).