П'яны мужчына з нажом напаў на міліцыянераў у Ляхавіцкім раёне

23 октября 2023

Нападзенне на міліцыянераў з нажом. У Ляхавіцкім раёне пенсіянерка патэлефанавала на лінію 102, бо яе сын скандаліў. Калі праваахоўнікі прыбылі на месца, мужчына напаў на іх з халоднай зброяй.

Васіль Грыцаль, намеснік начальніка ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ГУУБ МУС Беларусі:

Супрацоўнік АУС пры выкананні службовых абавязкаў з'яўляецца прадстаўніком улады і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Замах на яго ў любых формах цягне за сабой спыненне такіх дзеянняў, у тым ліку з прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Агрэсара адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Узбуджана крымінальная справа.