Раскрыта буйная афера ў будаўнічай галіне - 10 прыватных кампаній у Мінску не даплацілі ў бюджэт больш чым 5 млн рублёў

18 апреля 2024

Маштабная афера ў будаўнічай галіне. У Мінску 10 прыватных кампаній не даплацілі ў бюджэт больш чым 5 млн рублёў.

Каб штучна павялічыць выдаткі, а значыць знізіць падаткі, кіраўнікі фірм звярталіся па дапамогу да іншых фірм, якія на паперы выконвалі розныя работы, фактычна проста афармлялі фіктыўныя дакументы, пераводзілі ў наяўныя грошы і аддавалі заказчыку, які выплачваў работнікам частку зарплаты ў канверце. Таксама затрыманы і арганізатары злачыннай схемы, якія за некалькі гадоў стварылі звыш 60 кампаній для незаконных аперацый. Падрабязнасці ў рэпартажы Уладзіміра Каралёва (відэа).