З 1 верасня ўсе беларускія школы пяройдуць на новае харчаванне вучняў

19 апреля 2024

Харчаванне па-новаму прыйшлося даспадобы. У Беларусі амаль 80 % школ ужо перайшлі на новае меню. Сёння ва ўрадзе абмяркоўвалі гэты пілотны праект, а таксама тое, што важна зрабіць, каб поўнасцю выключыць парушэнні ў сталовых (яны ў асноўным датычацца санітарных патрабаванняў) і каб менш стала нараканняў на сам гарачы абед. Распрацаваны зборнік новых тэхналагічных карт страў і вырабаў, а школы зараз самі выбіраюць аптымальны для сябе графік харчавання. Карэспандэнт АТН Святлана Лук’янюк расказала пра тое, як прыгатаваць смачна і карысна. Падрабязнасці ў відэа.