Спартсмены і балельшчыкі гістарычнага матча працягваюць бурнае абмеркаванне падзеі ў сацсетках

11 сентября 2019
Фінская бягунка Ганна-Мары Картэ адзначае, што гэта быў неацэнны вопыт. "Мінск - дзякуй!". Спартсменка з ЗША Рэйчэл Шнайдэр  дзякуе нашай сталіцы за цёплы прыём. А лёгкаатлет з Эстоніі   Магнус Кірт  адзначае, што выдатна правёў час у Мінску і дзякуе за гасціннасць.

І, вядома, галоўны герой “Інстаграма” - Кубак пераможцаў!  (Так-так, той самы, што толькі што быў у нашай студыі). Кадрамі з трафеем дзеляцца і чэмпіёны з Еўропы. Кожная зборная гаворыць дзякуй балельшчыкам - за падтрымку,  і матчавай сустрэчы - за каштоўны вопыт. "Дзякуй!" - гаворым і мы, балельшчыкі,  за свята і яркія эмоцыі!