Да Дня Перамогі тэматычныя аўтапрабегі: кожны раён Мінска пракладвае свой маршрут праз месцы баявой славы і помнікі

6 мая 2024

Аддаць даніну памяці  і нагадаць пра  подзвіг герояў. У Мінску сёння праходзяць тэматычныя аўтапрабегі, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі. Так, адзін з аўтамаршрутаў арганізавалі прадстаўнікі адміністрацыі і прадпрыемстваў Партызанскага раёна сталіцы. Старт далі ў гарадскім парку Горкага - ля брацкай магілы ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў. Наступны прыпынак - ля манумента Івану Солтысу - Герою Савецкага Саюза.  Да падножжа помніка ўсклалі кветкі. Да прабегу далучылася і ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Зінаіда Чарнавец - малалетні вязень фашысцкіх канцлагераў - расказала сваю асабістую гісторыю маладому пакаленню.

 Эстафету аўтапрабегаў падтрымаюць і іншыя раёны сталіцы. Асаблівы акцэнт - на наведванне памятных аб'ектаў ва ўсіх кутках Мінска. Праехаць дарогамі Перамогі асабліва важна ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.