Урачыстая цырымонія ўскладання кветак прайшла ля стэлы "Мінск - горад-герой"

6 мая 2024

Ужо амаль восем дзесяцігоддзяў беларусы жывуць пад мірным небам, але трагічныя ўрокі мінулага наш народ не забывае. Урачыстая цырымонія ўскладання кветак прайшла ля стэлы "Мінск - горад-герой". У цырымоніі прыняў удзел  калектыў Міністэрства інфармацыі, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі вядучых сродкаў масавай інфармацыі. Усяго адно слова - "дзякуй". Тым людзям, дзякуючы якім агонь, як і памяць, не згасае.

У гэтыя перадсвяточныя дні працоўныя калектывы і навучэнцы, вышэйшыя службовыя асобы - прадстаўнікі розных пакаленняў - прыходзяць да мемарыялаў, каб ускласці кветкі і схіліць галовы ў хвіліне маўчання.