Трое маленькіх беларусаў, якія нарадзіліся ў першую хвіліну гэтага года, атрымалі першыя ў сваім жыцці падарункі ад Прэзідэнта

3 января 2024

Яшчэ адна добрая традыцыя - віншаваць мам, якія нарадзілі малых у першыя гадзіны Новага года. Сёння трое маленькіх беларусаў, якія нарадзіліся ў першую хвіліну гэтага года, атрымалі першыя ў сваім жыцці падарункі ад Прэзідэнта. Сям'ю Філістовіч у Мінскім абласным клінічным радзільным доме ад імя кіраўніка дзяржавы павіншаваў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. У сям'і фермераў з Вілейскага раёна - гэта ўжо дзясятае дзіця. Хлопчыка назвалі Аляксандр. Усяго ў гэтым радзільным доме 1 студзеня самы дарагі падарунак лёсу атрымалі тры жыхаркі вобласці.

У першую хвіліну новага года нарадзіліся яшчэ двое малых - у Мінску і Віцебску. Зараз у дакументах у іх будзе стаяць дата 01.01.2024 і час 0:01.