Уборачная-2021: беларускі каравай важыць 6 млн 204 тыс. тон збожжа

23 августа 2021

Масавая ўборачная завершана ў Беларусі. Каравай-2021 важыць 6 мільёнаў 204 тысячы тон.

Работы ідуць на апошніх 4 % плошчаў. Дзяржзаказ па здачы збожжа выкананы на 86 %. Тройка лідараў па намалоце нязменная: Мінская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці. Актыўна сёлета жніво ідзе ў Віцебскім рэгіёне. Калі летась на дату 23 жніўня там заставалася апрацаваць крыху менш чым чвэрць плошчаў, зараз усяго 9 %. Паралельна аграрыі пачалі ўборку грэчкі.