Вязніцы фашызму Кацярыне Аляксееўне Казюк уручаны юбілейны медаль да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

7 мая 2024

Віншаванні і словы падзякі напярэдадні Дня Перамогі прымаюць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Кацярына Аляксееўна Казюк - вязніца фашызму. У 43-м яе сагналі ў Германію. Там здолела выжыць і вярнуцца на Радзіму, затым працавала ў сельскай гаспадарцы, разам з іншымі аднаўляла свой край. Сёння пражывае ў вёсцы пад Брэстам. Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы напярэдадні 9 Мая Кацярыне Аляксееўне ўручаны юбілейны медаль да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Зараз у Брэсцкім раёне пражываюць усяго 5 ветэранаў, 3 інваліды і 10 вязняў Вялікай Айчыннай вайны.