"У Беларусі няма чужых дзяцей" - Лукашэнка цёпла павіншаваў прысутных на Галоўнай ёлцы краіны

28 декабря 2023

"У Беларусі няма чужых дзяцей". З гэтымі словамі Аляксандр Лукашэнка сёння звярнуўся да прысутных на Галоўнай ёлцы краіны. Традыцыйна ў Палацы Рэспублікі за некалькі дзён да Новага года праходзіць дабрачыннае свята ў рамках акцыі "Нашы дзеці".

Навагодняя казка - штораз з новым сцэнарыем. І штораз яна прымушае ўсіх гледачоў без выключэння (а ў зале ёсць і дарослыя) суперажываць героям. Разам з імі "падарожнічаць, ратаваць, танцаваць". Увогуле, рабіць усё, каб навагодняе свята адбылося. Рэпартаж Кацярыны Круталевіч (падрабязнасці ў відэа).