У Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў і стыпендыятаў спецфондаў Прэзідэнта

31 мая 2016

У Мінску напярэдадні Дня абароны дзяцей узнагародзілі лаўрэатаў і стыпендыятаў спецфондаў Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама таленавітай моладзі. Да пачатку цырымоніі госці азнаёміліся з апошнімі навуковымі і творчымі дасягненнямі лаўрэатаў розных гадоў. На выставе пабывала і намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. Музычны старт узнагароджанню дала харавая капэла. Сёння інтэграваны банк звестак складае больш за 8 тысяч чалавек.