У падарожжа па малых гарадах Беларусі адпраўляецца музей-бус "Кветкі Вялікай Перамогі"

7 мая 2018

Незвычайны мабільны музей сёння праехаў па праспекце Незалежнасці да стэлы "Мінск - горад-герой", дзе БРСМ, прафсаюзы і ветэраны далі старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту.

Сёння і заўтра ў музей-бус можна будзе зазірнуць мінчанам і гасцям горада. Пасля музей на колах адправіцца да жыхароў абласных цэнтраў. У Год малой радзімы маршрут пройдзе і па малых гарадах Беларусі. Уваход у інтэрактыўны музей бясплатны.