У Слуцку прайшоў фінал конкурсу "Моладзевы прарыў - 2024"

10 января 2024

У Новы год з новым маладзёжным праектам. Напярэдадні ў Слуцку прайшоў фінал конкурсу "Моладзевы прарыў - 2024". У конкурсных іспытах ён аб'яднаў 9 лепшых навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Гэта будучыя спецыялісты ў сферы сельскай гаспадаркі, будаўнікі, маркетолагі, настаўнікі, медсёстры і ветэрынарныя ўрачы. Падчас шоу ўдзельнікі адказвалі на інтэлектуальныя пытанні журы, а таксама прэзентавалі свае візіткі.

Конкурс накіраваны на развіццё лідарскіх якасцей, падтрымку творчага патэнцыялу навучэнскай моладзі, папулярызацыю сярэдняй спецыяльнай адукацыі і прафесій.