Вербніца ў праваслаўных - вернікі асвячаюць галоўны сімвал свята

28 апреля 2024

У праваслаўных сёння Вербная нядзеля. За тыдзень да Вялікадня вернікі ўспамінаюць адну з найважнейшых евангельскіх падзей - Уваход Гасподні ў Іерусалім. Каля сабора Сашэсця Святога Духу ў Мінску працавала здымачная група Агенцтва тэленавін.

Сёння на вуліцах сталіцы пануе асаблівая атмасферай святасці. Паўсюль віднеюцца яркія фарбы ўпрыгожанай вярбы. Гэта галоўны сімвал Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.

З самай раніцы ва ўсіх храмах Беларусі праходзяць святочныя літургіі, у Свята-Духавым кафедральным саборы яны адбыліся а 7-й і 10-й гадзіне раніцы. Вернікі працягваюць падыходзіць да сабора і асвячаць галінкі вярбы. Іх, дарэчы, прынята захоўваць у доме ўвесь год. Лічыцца, што вярба будзе засцерагаць ад бед, захавае здароўе і падорыць дабрабыт і поспех.

Урачыстасць ахапіла ўвесь праваслаўны свет, па традыцыі ўсе беларускія прыходы і храмы сустракаюць сёння вернікаў на працягу ўсяго дня. А непасрэдна ў Свята-Духавым кафедральным саборы асвяціць вярбу можна да 6 вечара.