Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і пацярпелыя ад яе наступстваў - у цэнтры ўвагі кіраўніка беларускай дзяржавы

9 мая 2024

Людзі, якія перажылі вайну,  заўсёды ў цэнтры ўвагі дзяржавы. Мы ўсяляк аказваем падтрымку і дапамогу нашым героям.  Сацыяльная падтрымка ажыццяўляецца, што важна, не толькі напярэдадні асаблівых дат, а штодня.

Так, сапраўды, клопат і падтрымка гэтай катэгорыі насельніцтва  - адзін з акцэнтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

1 100 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 7 300 пацярпелых ад яе наступстваў - менавіта столькі сёння ў Беларусі засталося сведак трагічных падзей і тых, хто вынес нягоды вайны: гэта былыя вязні фашызму, сем'і загінуўшых або прапаўшых без вестак, таксама інваліды дзяцінства, якія атрымалі раненне або кантузію.

З 2021 года ўказам Прэзідэнта напярэдадні Дня Перамогі выплачваецца матэрыяльная дапамога. Улічваючы юбілейную дату, яе памер сёлета значна павялічаны - практычна ўдвая.

Так, па 4 тысячы рублёў атрымалі інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тыя, хто ўдзельнічаў у баях супраць японскай арміі.

Узнагароджаным ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле і іншым грамадзянам за заслугі ў ваенны час прадугледжана па 2 тысячы рублёў.

Сем'ям вайскоўцаў, якія загінулі або зніклі без вестак, а таксама былым вязням фашызму - па тысячы.

Такую падтрымку атрымалі 8 тысяч 400 чалавек. На гэтыя мэты вылучана 10,5 млн рублёў.

За некалькі месяцаў да Дня Перамогі па ўсёй краіне праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў ветэранаў. Штогадовая практыка, якая дапамагае выявіць і максімальна закрыць патрэбнасці ветэранаў. Да гэтай працы далучаюцца сацыяльныя службы, валанцёры, грамадскія аб'яднанні і моладзь. Па выніках такога маніторынгу, сёлета ўжо 400 чалавек атрымалі розныя сацыяльныя паслугі, тэхнічныя сродкі рэабілітацыі і дапамогу ва ўборцы прысядзібнай тэрыторыі.

Падтрымка ў сферы аховы здароўя - гэта бясплатнае забеспячэнне лекамі, зубапратэзаванне, штогадовае санаторна-курортнае лячэнне. Вядома, з улікам старэчага ўзросту ветэранаў не ўсе могуць паехаць на аздараўленне. У гэтым выпадку прадугледжана грашовая кампенсацыя за пуцёўку - 10 базавых велічынь, гэта значыць, парадку 400 рублёў.

Сярод іншага - бясплатны праезд на ўсіх відах грамадскага транспарту, скідка на жыллёва-камунальныя паслугі. У сферы пенсіённага забеспячэння прадугледжаны шэраг павышэнняў, узроставых даплат, надбавак на догляд.

У краіне падтрымка ветэранаў сістэмная і комплексная. Пры гэтым яна працягвае знаходзіць сваё адлюстраванне ў заканадаўчых ініцыятывах. З апошніх - дакумент, які пашырыць сацыяльныя гарантыі асобных катэгорый ветэранаў, ужо рыхтуецца да другога чытання ў Авальнай зале.

Не пакідаюць ветэранаў і без сацыяльнай падтрымкі. Тыя з іх, хто ўжо не ў сілах самастойна сябе абслужыць, атрымліваюць сацыяльныя паслугі дома. Спецыялісты таксама клапоцяцца ў пансіянатах. А сваякам за догляд прызначаны дапамогі.

На жаль, час няўмольны. Пакаленне ветэранаў сыходзіць, з кожным годам іх з намі ўсё менш. Але памяць аб Вялікай Перамозе будзе жыць у стагоддзях!