Падчас рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Ашмянскі раён абмеркавалі ўсё, пачынаючы ад праверкі боегатоўнасці, заканчваючы маючым адбыцца УНС

26 марта 2024

У Беларусі праходзіць маштабная праверка баявой гатоўнасці вайскоўцаў. Адпрацоўваюць рэалістычныя сцэнарыі: затрыманні дыверсантаў, процідзеянне тэрарыстам і нават напады чужой арміі на нашу краіну. Усё гэта, вядома, толькі сцэнарыі, але геапалітычная сітуацыя не дае расслабіцца. Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка прыляцеў у Гродзенскую вобласць, каб убачыць працэс, як кажуць, на мясцовасці.

Якая стаіць тэхніка? Колькі спатрэбілася часу, каб сабрацца ў адным пункце? Як уладкаваны блокпасты? Аб чым турбуюцца камандзіры? Усё гэта Прэзідэнт трымае на кантролі. Можна і з Мінска, але Аляксандр Лукашэнка прывык працаваць у шчыльным графіку. Застаўся час і для пытанняў журналістаў. Пыталіся не толькі пра нашы планы і стратэгіі, але і пра сумесную працу спецслужб Расіі і Беларусі пасля тэракту ў "Крокусе". Пагаварылі пра асабістыя перажыванні кіраўніка дзяржавы падчас запуску беларускага экіпажа ў космас. І нават паспелі пра надвор'е. Падрабязнасці ў сюжэце Кацярыны Круталевіч (відэа).