Выбары дэлегатаў УНС ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці стартуюць у Беларусі 1 красавіка

1 апреля 2024

Новы этап выбарчага марафону ў Беларусі. Сёння стартуюць выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці.

Некалькі тыдняў доўжылася вылучэнне кандыдатаў. За іх актыўна галасавалі ў працоўных калектывах, прафсаюзных і грамадскіх арганізацыях. Інтарэсы беларусаў у новым статусе УНС будуць прадстаўляць 1 200 чалавек. Гэта тыя людзі, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і гатовы ўнесці свой уклад у развіццё і росквіт краіны. Падрабязнасці электаральнай кампаніі расказала Вікторыя Шаркова (гл. відэа).