Жанчыны Белтэлерадыёкампаніі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Браніслава Карпенкі

10 мая 2024

Ён дайшоў да Берліна і памятае слёзы радасці таго пераможнага мая! Жанчыны Белтэлерадыёкампаніі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, чыя ваенная біяграфія - прыклад легендарнага лёсу гераічнага пакалення, які абараніў права жыць на роднай зямлі. 

Браніславу Карпенку сёлета - 98! Яго называлі загавораным ад кулі. Бо не ўсім яго баявым таварышам давялося пачуць запаветныя словы аб капітуляцыі Германіі, іх гераічнасць - назаўжды ў сэрцы. На кіцелі героя вайны - больш за 30 узнагарод, у ліку якіх ордэн Славы III ступені і два ордэны Чырвонай Зоркі. Яго імя носіць сярэдняя школа, а ўспаміны аб страшных дарогах вайны - на старонках кніг.

Словы ветэранаў сёння - на вагу золата! Бо спроб звонку перапісаць гісторыю не становіцца менш. А вось відавочцаў падзей - не літуе час. Іх сэрцы, якім без малога па сотні гадоў, сціскаюцца ад болю, калі тая страшная вайна і Перамога цаной мільёнаў жыццяў  становяцца палітычным інструментам Захаду.