Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Расію - Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

8 мая 2024

Пачаўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2 крыху больш за гадзіну назад.

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве. Саміт стане юбілейным: 10 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні ЕАЭС. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Наш Прэзідэнт пазначыць пазіцыю Беларусі па асноўных пытаннях парадку дня і выкажыцца аб перспектывах далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі.

9 Мая ў першай палове дня наш Прэзідэнт разам з іншымі запрошанымі лідарамі будзе прысутнічаць на Ваенным парадзе на Краснай плошчы ў адзначэнне 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай. Таксама Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Магілы Невядомага Салдата.