Алейнік: Беларусь жыве і паступальна развіваецца ў эпоху ломкі старой і станаўлення новай рэальнасці ў свеце

6 марта 2024

Беларусь жыве і паступальна развіваецца ў эпоху ломкі старой і станаўлення новай рэальнасці ў свеце. Аб гэтым міністр замежных спраў Сяргей Алейнік заявіў на калегіі МЗС.

Шматпалярная светабудова, якая зараз фарміруецца, катэгарычна непрымальная для калектыўнага Захаду. Ён спрабуе захаваць сваё палітычнае і фінансава-эканамічнае дамінаванне любымі сродкамі. Мішэнню палітыкі Захаду становіцца суверэнітэт любой краіны, якая выступае за справядлівую светабудову, у ліку такіх краін і Беларусь.

Беларусь сёння выбудавала сістэму абароны нацыянальных пазіцый на міжнароднай арэне, развівае ўзаемадзеянне з праверанымі і новымі партнёрамі. Гандлюем з больш як з 200 краінамі і экспартуем тавары ў 160.