"Спадзяюся на хуткую сустрэчу" - Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 70-годдзем

26 февраля 2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 70-годдзем, паведамляе БЕЛТА

"Ведаю Вас як стойкага і мудрага палітыка і чалавека, поўнасцю адданага служэнню інтарэсам сваёй Радзімы, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы дабіліся значных дасягненняў на дзяржаўнай ніве, рэалізавалі сябе ў розных галінах. Надзвычайная прафесійная актыўнасць, уласцівыя Вам харызма і прагматызм выклікаюць сапраўдную павагу". 

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што наперадзе ў Рэджэпа Таіпа Эрдагана яшчэ шмат задум і планаў, якія неабходна ажыццявіць для будучыні Турцыі. "Спадзяюся на хуткую сустрэчу, якая, безумоўна, адкрые новую старонку ў адносінах Мінска і Анкары", - адзначыў беларускі лідар. 

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Турцыі моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў і светлых ідэй на карысць дружалюбнага турэцкага народа.