Даследаванне праблем гарантавання ваеннай бяспекі і праграма дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзяржаў СНД.
У Мінск прыбываюць удзельнікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. СМЗС - гэта і эфектыўная пляцоўка для двухбаковых перамоў.
Сёння міністр Сяргей Алейнік сустрэўся са сваім калегам з Казахстана Муратам Нуртлеу. Паміж краінамі падтрымліваецца актыўны, шматузроўневы і даверны дыялог. На заўтрашнім Савеце міністраў СНД сярод мноства пытанняў плануецца прыняць заявы па гарантаванні бяспечных умоў прафесійнай дзейнасці журналістаў. Акрамя таго, будуць аб'яўлены спартыўныя сталіцы СНД у 2025 і 2026 гадах.