У цэнтры ўвагі Лукашэнкі - вынікі адзінага дня галасавання і праца інтэграцыйных аб'яднанняў

26 февраля 2024

Сёння ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы - вынікі адзінага дня галасавання, а таксама праца інтэграцыйных аб'яднанняў. Прэзідэнт заклікае да далейшага зняцця бар'ераў у ЕАЭС і пераняцця вопыту Саюзнай дзяржавы.

Прэзідэнт заклікае да далейшага зняцця бар'ераў у ЕАЭС

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжанам Сагінтаевым. І Расія, і наша краіна зацікаўлены ў перадачы вопыту Саюзнай дзяржавы больш маштабнай інтэграцыйнай структуры. Галоўнае - звярнуць асаблівую ўвагу на праблемы эканамічнага характару. Арыенцір - роўныя магчымасці для ўсіх дзяржаў.

Дарэчы, старшыня калегіі ЕЭК таксама высока ацаніў нашу выбарчую кампанію. Пра яе, дарэчы, падрабязна гаварылі і на наступнай сустрэчы з Генсакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым. Абмеркавалі электаральныя тэндэнцыі, выбарныя працэсы ў цэлым. Прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў нечакана высокую яўку.

Лебедзеў аб прадузятасці заходніх палітыкаў

Жаданне забяспечыць мір і стабільнасць у Беларусі заахвоціла людзей прыйсці на выбары дэпутатаў, таму яўка выбаршчыкаў аказалася высокай. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар СНД. Таксама Сяргей Лебедзеў лічыць лагічным і абгрунтаваным рашэнне нашай краіны не запрашаць на выбары назіральнікаў АБСЕ. І звярнуў увагу, што перад місіяй назіральнікаў ад СНД не стаяла задача шукаць нейкія недахопы і потым крытыкаваць. У той час як заходнія краіны, на жаль, ужо паспелі зрабіць высновы аб нібыта адсутнасці дэмакратычнасці.

Прэзідэнт абмеркаваў з генеральным сакратаром СНД вынікі адзінага дня галасавання

Падчас цяперашняй электаральнай кампаніі было шмат навацый. Упершыню ў Беларусі прайшоў адзіны дзень галасавання. Адначасова выбіралася ўся вертыкаль прадстаўнічых органаў улады. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падзякаваў за праробленую працу асабіста Сяргею Лебедзеву і ўсім членам місіі СНД, а таксама пацікавіўся магчымымі заўвагамі, каб улічыць гэта на будучыню.