Вальфовіч: Далучэнне да ШАС яшчэ больш умацуе бяспеку і эканамічныя магчымасці Беларусі

3 апреля 2024

Далучэнне Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва чакаецца 4 ліпеня ў Астане. У тым ліку пра гэта  ішла размова сёння ў Казахстане на чарговай сустрэчы дзяржсакратароў саветаў бяспекі ШАС. Наша краіна стане дзясятым паўнапраўным удзельнікам гэтай прадстаўнічай інтэграцыйнай структуры, якая  апошні час імкліва пашыраецца за кошт новых заявак.

Жаданне новых краін збліжацца заканамерна ва ўмовах, калі ШАС, БРІКС, ЕАЭС працуюць на ўзаемапаважлівых прынцыпах замест аднапалярнай сістэмы адносін. Уступленне ў рады ШАС адкрывае новыя магчымасці ў сферах эканомікі, гандлю, інвестыцый. Яўген Горын перадае з Астаны (відэа).