Лукашэнка: Беларускі міліцыянер заўсёды з гонарам выконвае абавязкі і ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу

4 марта 2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў са 107-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Больш чым стагоддзе органы ўнутраных спраў і ў святы, і ў будні самаадданай працай і мэтанакіраваным служэннем закону забяспечваюць правапарадак у краіне, робячы ўсё магчымае, каб наш народ жыў у спакоі, міры і згодзе.

Ваша небяспечная і цяжкая прафесія патрабуе ад кожнага штодзённых рашучасці, мужнасці і адвагі, бескампраміснай жорсткасці да злачынца і вялізнай дабрыні да тых, хто мае патрэбу ў абароне.

Нашы грамадзяне поўнасцю давяраюць вам і ведаюць, што беларускі міліцыянер заўсёды з гонарам выконвае свае абавязкі і ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу.

Асаблівую ўдзячнасць выказваю жанчынам у міліцэйскіх пагонах, якія нароўні з мужчынамі нясуць увесь цяжар нялёгкай службы. Дзякую маці супрацоўнікаў і іх жонкам, якія забяспечваюць надзейны тыл і падтрымліваюць сваіх мужчын у іх няпростым прафесійным выбары.

Сёння мы ўшаноўваем і ветэранаў органаў унутраных спраў, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу са злачыннасцю, забяспечыўшы мір і спакой нашай роднай Беларусі. Дзякуй, што і зараз вы прымаеце самы актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, дзеліцеся з ёй асабістым вопытам.

Мы ніколі не забудзем гераічныя подзвігі нашых вартавых правапарадку і пайменна ўшаноўваем загінуўшых пры выкананні службовага абавязку. 

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!"