Лепшыя выратавальнікі Мінскай вобласці атрымалі ўзнагароды ва ўрачыстай зале Нясвіжскага замка

29 февраля 2024

Лепшых работнікаў Мінскага абласнога ўпраўлення МНС узнагародзілі ва ўрачыстай зале Нясвіжскага замка. Тым, хто больш за 25 гадоў прысвяціў "вогненнай прафесіі", уручылі памятныя ўзнагароды "За бездакорную службу". Адзначылі таксама "Афіцэрскіх жонак", а яшчэ пераможцаў профільных конкурсаў. Лепшы начальнік дзяжурнай змены і інспектар, вадзіцель аварыйна-выратавальнай тэхнікі - узнагароды па выніках працы за 2023 год атрымалі звыш 15 чалавек.

Падарункамі для ратавальнікаў сталі атмасферны канцэрт і экскурсія па палацава-замкавым комплексе. Сімвалічна, бо менавіта агняборцы калісьці дапамаглі захаваць велічны маёнтак Радзівілаў.