Аляксандра Сасновіч сярод намінантак на званне "Прарыў месяца"

30 января 2018

Аляксандра Сасновіч сярод намінантак Жаночай тэніснай асацыяцыі на званне "Прарыў месяца" па выніках студзеня. Спачатку беларуска дайшла да фіналу турніру ў Брысбене, а на Australian Open паказала свой лепшы вынік на Вялікіх шлемах - трэці круг. У рэйтынгу беларуска на рэкордным для сябе 46-м месцы.