Хакейная каманда Прэзідэнта 14-ы раз стала пераможніцай аматарскага турніру

8 апреля 2023

Развязка, якая перасягнула ўсе чаканні. Хакейны сезон у рамках рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба завяршыўся каля гадзіны таму. І ў ім трыумфальную кропку паставіла каманда Прэзідэнта Беларусі,  адолеўшы саперніка ў вырашальным матчы і падняўшы над галавой такі запаветны і доўгачаканы трафей.

Фінальная серыя прадоўжылася да дзвюх перамог каманды кіраўніка дзяржавы. У другой сустрэчы ўсё тое, што адбывалася на лёдзе, трымалася ў напружанні доўга. Мінская вобласць не адпускала далёка саперніка, хоць каманда Прэзідэнта Беларусі павяла з лікам 3:0. Асіст ёсць і ў актыве кіраўніка дзяржавы. Заключная траціна прынесла гледачу нямала яркіх камбінацый, але да фінальнай сірэны перавага лідараў паядынку захавалася -  6:4.

Халодны лёд і гарачыя эмоцыі

Традыцыйна менавіта гледачы дапамаглі адбыцца такому святу. Трыбуны "Алімпік Арэны" запоўніліся поўнасцю  і прыхільнікамі сапраўды мужчынскага віду спорту, і эмоцыямі. На гульні прысутнічалі і госці нашай краіны з Горлаўкі, Марыупаля і Антрацыта. 347 чалавек зараз знаходзяцца ў санаторыі ў рамках праграмы аздараўлення дзяцей Данбаса.

Такім чынам, сезон падышоў да канца. А пераможны трафей  стаў для каманды Прэзідэнта Беларусі ў гісторыі правядзення спаборніцтваў ужо 14-м.