Лідары лёгкай атлетыкі аб матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША ў "Галоўным эфіры"

15 сентября 2019
Гэты тыдзень стаў сапраўды багатым на спартыўныя падзеі. На стадыёне "Дынама" ў панядзелак і аўторак была перапісана гісторыя сусветнай лёгкай атлетыкі. Матчавая сустрэча Еўропа - ЗША. За гэтай падзеяй толькі ў прамым эфіры сачылі ў 60-ці краінах. Упершыню лёгкаатлеты Старога кантынента змагаліся адной камандай супраць зборнай Новага Свету. 

Гэта была ўнікальная магчымасць убачыць, тут,  у Беларусі,  чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў і планетарных форумаў  у дзеянні. Фелікс, Спэнсер, Картэр, Гуліеў - усіх зорак і не пералічыць! Еўрапейскія атлеты апынуліся мацнейшыя за  ЗША. 724 на 601. Было шмат рэкордаў, але не аб лічбах размова. Матч стаў сапраўдным  падарункам для спартыўных балельшчыкаў і цікавым фарматам для кантынентальных каманд. У самай гушчы  паядынкаў працавала і наш карэспандэнт Крысціна Камыш. Але сёння мы вырашылі: хай у "Галоўным эфіры" аб матчы гавораць лідары лёгкай атлетыкі. Прамая мова  "каралёў і каралеў спорту" (відэа).