Матчавая сустрэча Еўропа - ЗША. Зоркі лёгкай атлетыкі на "Дынама"

10 сентября 2019

І мы зноў вяртаемся да галоўнай спартыўнай падзеі гэтых дзён у свеце - лёгкаатлетычнага матча Еўропа - ЗША. Зараз на стадыёне "Дынама" працуе здымачная група Агенцтва тэленавін. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Крысціна Камыш (прамое ўключэнне). 

Мы знаходзімся ў падтрыбунках стадыёна "Дынама". Тут арганізавана мікст-зона. І журналісты могуць узяць інтэрв'ю ў спартсменаў, якія толькі-толькі завяршылі сваю барацьбу.

Зараз яна ў самым разгары. Каманды сапраўды змагаюцца за кожны бал. Пасля першага дня спаборніцтваў лідзіравала Еўропа, у якой было 328 ачкоў. Каманда ЗША адставала на 16 пунктаў. Але ўсё роўна спецыялісты адмаўляліся рабіць прагнозы на фінальны вынік.

Такім чынам, сёння ў спаборніцкай праграме было 19 дысцыплін. Да гэтага моманту завяршыліся 16 відаў. Кожны пераможца прынёс у скарбонку каманды па 9 балаў,  а яшчэ асабісты зароблены бонус  7 тысяч еўра. Нагадаем, прызавы фонд матчавай сустрэчы  крыху больш за 800 тысяч еўра. 8 беларусаў сёння ў складзе зборнай Еўропы.

Нам удалося пагаварыць з атлетамі.

Я хачу нагадаць, што прамую трансляцыю матча вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Завершыцца лёгкаатлетычная сустрэча, вядома, змяшанай эстафетай у 10 вечара.