Мэтру беларускай спартыўнай журналістыкі, легендарнаму Уладзіміру Навіцкаму - 70!

8 мая 2024

Легендарнаму каментатару Уладзіміру Навіцкаму сёння 70 гадоў! Але нават у гэтае свята мэтр беларускай спартыўнай журналістыкі нарасхват. Навіцкага па праве лічаць самым вядомым беларускім каментатарам, які быў відавочцам галоўных перамог нашага спорту за час суверэннай гісторыі.

У прамым эфіры на тэлебачанні Уладзімір Навіцкі правёў амаль 40 гадоў і працягвае займацца любімай справай ужо на іншых пляцоўках.

Пра самыя яркія моманты кар'еры Уладзіміра Навіцкага ўспомнім сёння ў "Панараме".