Рубрыка "Матчбол" - на гэтым тыдні сочым за валейболам, цікавімся гульнямі нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі і матчамі футбольнага Кубка краіны

6 мая 2024

Арына Сабаленка саступае ў фінале прэстыжных спаборніцтваў у Мадрыдзе - 2:1 - па сэтах перамагла Іга Швёнтак, аднак у адноўленым сёння рэйтынгу Міжнароднай жаночай асацыяцыі мінчанка засталася на другім месцы.

Спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол". 

Футбол на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей: сталічнае "Дынама" страчвае ачкі ў гульні супраць "Віцебска", а вось жодзінскае "Тарпеда" - 2:1 - перамагае "Мінск".

Гаворка ідзе пра матчы сёмага тура першынства Беларусі. Аўтазаводцы саступалі гараджанам - 0:1 - амаль на працягу ўсяго паядынку, аднак напрыканцы сустрэчы дубль аформіў Максім Скавыш і "Тарпеда" перамагло - 2:1. Таксама напрыканцы гульні ратуе адзін бал каманды Вадзіма Скрыпчанкі: на 85-й хвіліне Гаўрыловіч адзначаецца, робіць лік 1:1 і ставіць кропку ў сустрэчы. 

А вось лідар сезона - "Славія" - нечакана саступае "Слуцку" ў гасцях - 0:1. "Нёман", дзякуючы дакладнаму ўдару Ягора Зубовіча - 1:0 - перамагае "Шахцёр" і спыняе такім чынам сваю серыю з трох паражэнняў. 

Тым часам вызначылася пара фіналістаў чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Мінск - 3:0 - у серыі перамог віцебскі "Рубон". А вось Гродна-93 у больш напружанай серыі ўсё ж прайшоў магілёўскі "Барысфен" - 3:1. Дарэчы, у гэтыя хвіліны стартавала залатая серыя ў першынстве краіны сярод жанчын - за тытул лепшых спрачаюцца: "Мінск" і "Гарызонт".  

Хакейная зборная Беларусі, на жаль, саступае Расіі - 0:6 у фінале міжнародных спаборніцтваў у Казахстане і займае другое месца. Гаспадары трэція. Галоўная мэта сёння - убачыць у справе маладых хакеістаў зборнай. 

У гэтыя хвіліны нашы хлопцы ў Омску спрабуюць узяць рэванш у расіян. 

На гэтым тыдні сочым за валейболам: ужо заўтра стартуе фінальная серыя чэмпіянату Беларусі паміж салігорскім "Шахцёрам" і гомельскай "Энергіяй". Паралельна цікавімся гульнямі нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі і матчамі футбольнага Кубка краіны. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.