Рубрыка "Матчбол"

22 апреля 2024

Валейбалісткі "Мінчанкі" перамагаюць "Дынама" з Краснадара ў Суперлізе Расіі. Нягледзячы на гэта займаюць толькі 13-е  месца ў турнірнай табліцы, і таму каманду чакаюць гульні за права прадоўжыць выступленне ў наступным сезоне  чэмпіяната. Спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол".

Футбол на гэтым тыдні - у авангардзе спартыўных падзей: мінскае "Дынама" гуляе ў нічыю з жодзінскім "Тарпеда", а вось "Нёман" нечакана саступае "Віцебску".

Сярэбраны прызёр мінулага чэмпіянату на хатняй арэне страчвае тры балы пасля вось гэтага пенальці, напрыканцы сустрэчы Дзмітрый Гірс вызначыўся і прынёс вікторыю Віцебску 1:0. Пасля пяці тураў у "Нёмана" засталося 12 ачкоў, а вось у лідарах "Славія", якая згуляла ўнічыю з брэсцкім "Дынама" 1:1!

У дэрбі цэнтральнага рэгіёна жодзінскае "Тарпеда" завітала ў госці да сталічнага "Дынама". На жаль, галоў у гэтай сустрэчы мы не ўбачылі, 0:0 - вынік гульні. Аўтазаводцы пакуль на чацвёртым месцы, мінчане на пятым. Аднак паміж камандамі розніца ўсяго адзін бал.

Жлобінскі "Металург" у мінулы аўторак у чацвёртай гульні фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта зноў перамагае "Брэст", робіць лік у серыі 4:0 і, такім чынам, трэці год запар выйграе ганаровы трафей.

Бронзавыя ўзнагароды Экстралігі, нагадаем, заваяваў салігорскі "Шахцёр".

Гандбольны СКА тым часам ужо 0:2 уступае ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па гандболе. У суботу армейцы сталіцы вялі ў ліку плюс пяць пасля першай паловы сустрэчы, аднак нават гэты гандыкап не дазволіў СКА перамагчы, "Мяшкоў Брэст" у выніку мацнейшы 27:26! Трэцяя гульня фіналу пройдзе ў суботу.

На гэтым тыдні сочым за хакеем: вашай увазе Кубак Будучыні сярод маладзёжных зборных і гульні фіналу КХЛ, паралельна сочым за пятым турам першынства Беларусі па футболе – мінскае "Дынама" сустрэнецца з "Дняпром". Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!