На мінскім стадыёне "Дынама" стартавала спаборніцкая праграма другога дня лёгкаатлетычнага супрацьстаяння Еўропа - ЗША. Восем беларусаў сёння выступяць у складзе каманды кантынента.
За каго будзем хварэць, ведае мой калега Андрэй Казлоў.
Таццяна, як і абяцаў, мы не завяршылі тут сваю працу. І нават насупраць, толькі зараз на "Дынама" пачынаюцца самыя гарачыя хвіліны. Бо пытанняў адносна пераможца ўнікальнай матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы шмат.
Хто ж будзе лепшым? Альбо зборная Еўропы, у складзе якой зоркі беларускай лёгкай атлетыкі, і якая пакуль выйгравае па ачках у зборнай ЗША, альбо амерыканскія спартсмены, якія ў бегавых дысцыплінах безумоўныя топы. Але сапраўды, ад правядзення гістарычнага матча выйграла краіна-арганізатар. Пра іміджавы бок мы сёння распыталі старшыню Федэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі. Давайце паслухаем выразкі з яго інтэрв'ю (відэа).
Прама зараз адкрываюць другі дзень матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША дзяўчыны ў кіданні молата. Спаборніцтвы пачнуцца ў 19 гадзін. І ўжо ў першай групе спартсменаў у складзе зборнай Еўропы будзем хварэць за беларуску Ганну Малышчык. Наогул, сем беларусаў сёння выступяць у складзе каманды кантынента. Вядома ж, і наша бар’ерыстка Эльвіра Герман, якая выдатна ведае, як перамагаць на дарожках хатняга мінскага "Дынама". У чэрвені нараджэнка Пінска стала чэмпіёнкай ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Увогуле, чакаем сумленнай і самаадданай барацьбы. Хварэем, безумоўна, за справядлівы спорт. Але сімпатызуем нашым беларускім атлетам. Наперадзе шмат цікавага.
Стартавала спаборніцкая праграма другога дня лёгкаатлетычнага супрацьстаяння Еўропа - ЗША
10 сентября 2019