"Цмокі-Мінск" дома саступілі "Лакаматыву-Кубані"

14 ноября 2016

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" дома саступілі "Лакаматыву-Кубані" - 63:87. Лепшым у складзе "драконаў" стаў Дру Джойс. У амерыканца 17 ачкоў і 5 падбораў. У шасці сустрэчах чэмпіянату "Цмокi-Мiнск" перамаглі толькі двойчы і займаюць зараз 10-е месца сярод 13-ці ўдзельнікаў турніру.