Кожны тыдзень у бальніцах Вялікабрытаніі з-за чэргаў паміраюць па 250 чалавек

1 апреля 2024

Кожны тыдзень з-за доўгіх чэргаў у бальніцах Вялікабрытаніі паміраюць па 250 чалавек. Такую статыстыку прыводзіць "Таймс".

Летась 1,5 млн брытанцаў па неадкладную дапамогу прастаялі больш за палову сутак. 14 тысяч чалавек памерлі. Усё гэта - вынік працяглага крызісу ў сістэме аховы здароўя.

Прэм'ер Сунак калісьці называў скарачэнне чэргаў на прыём да ўрачоў адным з прыярытэтных кірункаў свайго ўрада. Аднак выправіць сітуацыю, па яго словах, перашкаджаюць пастаянныя забастоўкі медперсаналу. Перамовы з прафсаюзам поспехаў не прыносяць. Урачы працягваюць патрабаваць павелічэння зарплаты згодна з тэмпамі інфляцыі.