Пакістан запрасіў міжнародную дапамогу

28 августа 2022

Тры месяцы ліўняў. Прэм'ер Пакістана запрасіў міжнародную дапамогу для барацьбы з наступствамі паводак. Мусонныя дажджы пачаліся ў краіне ў чэрвені і не спыняюцца дагэтуль. Загінулі ўжо больш чым 930 чалавек. Траціна з іх - дзеці. Бурлівыя струмені вады размылі дарогі і масты, пашкодзілі сотні тысяч дамоў. Мясцовыя жыхары вымушаны жыць у палатках. У найбольш пацярпелых раёнах спынены транспартныя зносіны. Улады краіны аб'явілі рэжым надзвычайнага здарэння.