Расце лік загінуўшых у выніку новага землетрасення ў Непале

13 мая 2015

Загінулі 65 чалавек. Пацярпелых - дзве тысячы. Эпіцэнтр землетрасення магнітудай 7,3 знаходзіўся за 80 кіламетраў на ўсход ад Катманду. Падземныя штуршкі таксама былі зафіксаваныя ў Індыі, дзе метрапалітэны Дэлі і Калькуты прыпынілі сваю працу. МУС краіны паведаміла аб 17 загінуўшых. Нагадаем, 25 красавіка на тэрыторыі Непала адбылося разбуральнае землетрасенне магнітудай 7,9. Пазней былі зафіксаваныя каля 100 афтэршокаў. Загінулі больш як 8 тысяч чалавек, каля 18 тысяч - пацярпелі.