Расія зноў запрасіла склікаць пасяджэнне Савета Бяспекі ААН, прысвечанае 25-й гадавіне пачатку агрэсіі НАТА супраць Югаславіі.
Раней Парыж сарваў правядзенне пасяджэння па гэтай праблематыцы. Французскі прадстаўнік заявіў, што тэма неактуальная і што з Францыяй нібы ніхто парадак пасяджэнняў на гэты дзень не ўзгадняў.
Расія заяўляе: сапраўдная прычына зрыву ў тым, што прадстаўнікі краін Захаду баяцца публічнага абмеркавання ў ААН натаўскіх бамбёжак Югаславіі.