У аэрапортах Брытаніі турыстычны хаос, камп'ютары далі збой

8 мая 2024

Турыстычны хаос у брытанскіх аэрапортах - адбыўся збой у рабоце электронных турнікетаў. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, праблема звязана з базамі даных памежнай службы. Цяжкасці ўзніклі адразу ва ўсіх авіягаванях Злучанага Каралеўства. Людзі праводзяць у чэргах па некалькі гадзін. Пашпарты зараз правяраюць у ручным рэжыме. Калі ліквідуюць непаладкі, невядома.