У амерыканскім штаце Канектыкут у ледзяны палон трапіла аленяня

10 января 2017

У раку яго загналі каёты. Жывёліна знаходзілася ў халоднай вадзе некалькі гадзін і ўжо не магла выбрацца на бераг самастойна. На дапамогу  прыйшлі людзі. Каб  не напалохаць аленяня, яму завязалі вочы і з дапамогай вяроўкі выцягнулі на бераг. Відэа трапіла ў Інтэрнэт і выклікала  станоўчую рэакцыю ў карыстальнікаў сацсетак.