Забастоўка ў тунэлі пад Ла-Маншам прывяла да хаосу на вакзалах

22 декабря 2023

Пасля раптоўнай забастоўкі тунэль пад Ла-Маншам напярэдадні быў цалкам зачынены. Стайк прывёў да беспарадку і стоўпатварэнняў на вакзалах прама перад каляднымі канікуламі. Страйкаваць вырашылі супрацоўнікі французскай кампаніі, якая кіруе гэтым тунэлем. Паводле некаторых даных, яны дабіваліся бонусаў напрыканцы года. У перамовы ўмяшаўся нават міністр транспарту Францыі, які і дапамог дасягнуць пагаднення. Але тысячы паездак ужо былі сарваныя. Пацярпелі таксама кампаніі, якія выкарыстоўваюць тунэль для перавозак грузавых і легкавых аўтамабіляў.